Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Злучыліся.


I.

Вясною, як зачынаў ажываць Божы сьвет, выбілася з зямлі тоненькая, чырвонаватая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыцьця. Беднае зернятка, с катораго вырасла травінка, згубіла ўжо ўсякую надзею ўбачыць калі-небудзь Божы сьвет: так было цёмна яму ў зямлі пад сьнегам, так холадна і маркотна. І ўсё-ж такі дачэкалася. І цікавая з яго вырасла травінка: цянюсенькая ножка, а на ёй у гары, на два пальцы ад зямлі, выплелася з ешчэ болей тоненькіх, зялёных нітачак-травінак прыгожая каробачка; на самым внрсі гэтай каробачкі сядзела цёмная шапачка. І ні адна матка не магла так