Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— І скачыхі іх не кусаюць, — пазайздраваў пісар і зноў патушыў сьвечку.

Колькі часу пісар лежаў з аткрытымі вачамі. Сон ужо ня йшоў да яго. Але па-маленьку, ён зноў начынаў сьцішывацца, здавалася, ужо цяпер блохі баяліся чапіць пана пісара, і ён ужо забываў пра іх. Якбы гэтаго толькі яны і чэкалі: толькі што ён павярнуўся на другі бок, як нехта крэпка-пякуча укусіў яго за жывот. Пісар увесь аж патскочыў.

— Ах, каб на вас Бог халеру напусьціў, — лаяўся пісар. А тут за сьцегняк яго, як утне!

— Каб на вас мор і упадкі! — сярдзіта бубніў пісар і варочаўся, як мянёк на скаварадзе, Цяпер пісар не выстрэнчываў чухаць пакусаные мейсцы. Усюды яго цялі: за ногі, за рукі, за сьпіну і бакі. Павёўшы правою рукою па левым баку, пісар абмацаў нешта і крэпка прыдушыў пальцам.

— Трасцу ты цяпер вырабішся! — злорадным голасам гаварыў пісар.

Схапіць у пальцы ён не адважываўся, бо чуў, што сто́іць толькі зьмяніць палажэньне пальца, як яго дабыча уцячэ. А пусьціць яе шкада: яна адна можэ двац-