Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цаць разоў укусіла яго. Трэба злавіць брыду, і хоць паназьдзеківацца з яе.

Якраз прачхнулася і жонка,

— Ты ня сьпіш, Оля? — пытае пісар жонку, ні адыймаючы рукі.

— Не!

— Дык устань, брат, запалі сьвечку і падыдзі сюды.

— Што там у цябе?

— А вось ідзі — будзеш ведаць.

— Конка паднялася с пасьцелі.

Запаліўшы сьвечку і зірнуўшы на пісара як ён трымаўся за бок, жонка была спалохалася. Але пісар быў здароў, бо пазіраў вясёла, як і ўсякі, хто злавіў злодзея.

— Ты ведаеш Оля: качаюся гадзін дзьве, ніяк не засну. Блох у нас, як пяску. А цяпер я нешта злавіў, і чорт яго ведае што.

— Аткуль тые блохі? Хіба клешч, бо ты-ж любіш гэтые маёўкі ў лесі. Пакажы!

— Сьвяці сюды!

Сабраўшы усе сілы. пісар ешчэ раз прыдушыў свайго ворага і паволі стаў браць пальцамі. Вабраў. Пацягнуў — не адрываецца.