Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гісторыя кончылася тым, што пісар узлаваўся.

— А каб вас маланка папаліла! — сказаў ён і падняўся. Абмацаўшы на століку серчыкі, пісар запаліў сьвечку і адвярнуў коўдру. Жвавые скочкі разам скаканулі на ўсе бакі і пахаваліся; толькі адна разоў тры кульнулася па падушцы, і пісар разоў тры пакрываў яе рукою, але спрытная скочка кожны раз шчасьліва выкручывалася ад сярдзітай пісарэўскай рукі. Ператрос ён ўсе бэбахі на пасьцелі, але нічога не злавіў. Хоць-бы адна, сьцерва, папалася, хоць-бы злосьць спагнаў. Абрэвізаваўшы пасьцель і ўласные пазухі, пісар зірнуў на сьцяну. Там павольна, не сьпешаючыся поўз клоп. Здавалася, што ён сабраўся у вялікую дарогу, толькі што не было у яго пайкі і клунка.

— А, гад! а пашпарт у цябе ёсьць? — ўся пісар і патскварыў яго сьвечкаю.

Падняўшы сьвечку у гару, пісар азірнуў увесь пакой. Праз вокны глядзела чорная ноч. Вакруг было ціха. Толькі з другога ложка даносіўся мерны сап яго жонкі ды з-за сьцяны Грыгор не перэставаў спраўляць ігрышчэ.