Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ру, — бо песьня твая нічога не сказала майму сэрцу. Нехай астаюцца ў табе твае думкі і песьні“. І дудара с таго часу слухала пустое поле, балота і лес.

Брат! усе мы шукалі шчасьця, толькі йшлі мы не аднакімі дарогамі. Табе хоць трохі сьвяціла сонцэ, а я йшоў, як у ночы. Запалім-жэ мы лучыны і пойдзем ешчэ шукаць долі, будзем памагаць адзін аднаму, а як заблудзіць хто з нас, падамо яму голас. Ня сьмейцеся-ж, браты, і не адбірайце ў мяне таго, што можэ адабраць толькі Бог!

І сьлёзы блішчэлі на вачах Меншаго Брата.