Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зло не заўсёды—зло.


Цэлае лета вісеў жолуд на старым дубе. Бог ведае, як далей, а пакуль ён быў малы, вялікаго гора зазнаць яму не прышлося. Праўда, на яго тады ніхто не зварачаў і ўвагі: якбы яго і на сьвеці не было, толькі сонейка, выплыўшы з-за лесу, узіралася на яго і пеставала сваім цяплом, бы тая маці. А калі, бывала, яно прыпекала надта горача — любоў часта пераходзіць свае граніцы, — маленькі жалудок хаваўся у цяньку густых лістоў, як пан пад парасонам, і яму заўсёды было добра.

Так і вісеў ён, ні для каго незаметны.

Але-ж ўрэшці вісець яму абрыдла.

Яно такі і праўда: якбы там ні было добра, але калі гэтае дабро цэлы век астаецца без усякай зьмены, то яно лёгка