Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гавары ты так, як гавару я, — кажэ Старшы Брат, — і не страхай ты мову людзкую. Твая мова — нямая мова, Што сказаў ты сьвету на сваей мове? Дзе песьні твае? Хто чытаў твае думкі, работу твайго розуму і сэрца? Дзе песьняры твае? Чым ты пахвалішся?

— Лепшай мовы я ня чуў. Гавару, як знаю. Брат! хто доўга маўчаў, таму хочэцца многа гаварыць. А я маўчаў ўсё жыцьцё, і мне хочэцца гаварыць: не адбірай ты ад мяне хоць гэтаго права. Спытайся ў хваёвых крыжоў. Яны табе скажуць пра мае думкі. Мае думкі напісаны сьлязьмі, а сьлёзы разам з думкамі разліліся ў рэчцы. Вецер — песьняр мой. Горэ і боль радзілі мае песьні, і слухаў іх лес. Спытайся у леса — ён скажэ пра песьні мае.

Скажу табе казку. Пасадзіў пан дудара у глыбокім склепі за каменные сьцены. Кажэ яму пан: „Грай мне на дудцы, каб я чуў твае песьні, і тагды я пазволю табе сьпеваць людзям песьні, дарую права расказаць сьвету пра думкі твае“.

Праз каменные сьцены ня выбілася песьня дудара, і ніхто яго не пачуў. — „Ты павінен маўчаць! — кажэ пан дуда-