Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

возі, як пласт. Лежаў ён галавой к конскаму заду, абняўшы мяшок атрубоў, і гаварыў з ім, як з пярвейшым другам на сьвеці, бо думаў, што гэта быў не мяшок з атрубамі, а яго добры знаёмы, катораго ён узяўся падвязьці.

— Ты кажэш, брат, што гарох у цане? На усё цяпер расьце цана… На лета засею ўсё поле гарохам… Но-о! — гукнуў Нічыпар і хвасануў пугаю па воздусі у той бок драбіны, дзе з роду, не запрагаўся конь.

— Лявон! — гаварыў далеў Нічыпар да мешка: — давай займёмся гарохам, га?.. Што, брат Лявон, ці не казлы ты ўжо дзярэш? Эх, ты слабейка: выпіў, як куранё, а зьвіўся, як вуж, глынуўшы жабу. Гной ты, а не чэлавек. —

Тут Нічыпару ўспомнілася песьня пра Лявона, і ён зацягну

„Ды Лявон мой
Ды павёз гной,
Ды ляцела варона
Ды схапіла Лявона“.

А „Лявон“ лежаў сабе і нібыто таго. Пад’ехаўшы з паўвярсты, Нічыпар палопаў на мяшку і сказаў: — Ось ты, Лявон, і чужы мне чэлавек, а чаму я цябе люблю?