Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На бок! — гукалі часамі Мікалаю, а Мікалай і ў вус сабе ня дуў, бо нічога ня чуў. Яго абганялі, аб’ежджалі, кідалі жарты, бо што возьмеш с п’янаго? А можэ людзі памяталі словы нябошчыка Базыля, каторы вучыў:

— Не чэпай п’янаго: п’яны усё роўна, як сьвяты.

Мікалай быў ужо далёка ад Мінска, як ён крыху ачухаўся і прышоў у памяць. Конік сам даўно зьвярнуў с шырокай дарогі, і да дому аставалася вёрст пяць. Палажыўшы на воз другую нагу, Мікола спыніўся, агледзіў воз і паправіўся. Ўсё было ў возі, не хапала толькі аднэй рэчы: на галаве не было шапкі.

II.

Нідалёка ад тэй павароткі, дзе зьвярнуў Мікалаёў конік, была ешчэ паваротка на права у другую вёску. Мікалай ня ведаў, што у неколькі кроках за ім ехала другая хурманка і што ён не адзін такі на сьвеці, а ёсьць ешчэ ня горш яго дзюбануўшы Нічыпар Каемык. Нічыпар так сама нічога не знаў пра Мікалая і лежаў на