Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А за тым люблю, што ты, як і я, чэлавек бяз хітрыкаў. Што, я буду каго абгаварываць? Зайздросьціць каму? Ці, як Сымон Очэп, буду хадзіць у воласьць жалабы пісаць? Ні с кім я не сварыўся, ня біўся, не судзіўся, бо то апошні чэлавек, хто судзіцца. Ніхай лепш маё пяройдзе. Бог сьвяты, мне верне. А калі трэба выпіць, то і выць, ды розуму не прапью, што тут глаўнае… піць, але не прапіваць розум. Так я кажу?.. Эх, мілы ты мой друг! абмазаліся мы с табой вакруг і сядзімо ў гнаі, як у крэпасьці! — Нічыпар цяжэй налёг на мяшок, абняў і стаў яго цалаваць.

— І сыты-ж ты, ліха твайму ліху, проста, як мянёк! Дзе ты нагуляў гэтулькі сала? Ось як вазьму я цябе, як скіну, як шпурну, то ты ў мяне апынешся… у Сёмкавым гарадку! Што, можэ скажэш не шпурну? Не шпурну? я цябе не шпурну?! Даль-Бог шпурну, так шпурну, што косьці забражджаць! Хто ты мне? бацька або дзядзька? дзяцей я с табою хрысьціў? Вон з майго воза! —

Нічыпар апхапіў мяшок, лёг з ім у рад, узняў таўхануў каленам і кінуў на дарогу.

— Разлёгся-бо, як пан які, — пачаў Нічыпар, каб апраўдацца перад сабою: —