Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты, Арцёмка?!—галасіла Грыпіна, перэгнуўшыся над зрубам.

Арцём задраў у гару галаву, зірнуў на жонку і нічога не сказаў.

А за гэты час Пятрук абегаў усе вуліцы і падняў усё сяло. Падняўся крык, гоман, студня бралася з бою, кожнаму хацелася зірнуць, што робіцца на дне. Самые лепшые мейсцы пазаймалі найболей паважные і сталые мужчыны. У адзін момант стала вядома, што Арцём жывы і здаровы. Там і сям, наўперад цішэй, а потым сьмялей, разносіліся вясёлые раскаты сьмеху.

— Бадай ты прапаў, Арцём! як ты залез сюды? — пытаўся Арцёма Антось Галавач.

— Дух Сьвяты занёс мяне, братка, — загаманіў Арцём, і голаў яго вылетаў са студні глуха, як з магілы.

Стаяўшые каля студні перэдавалі другім Арцёмавы словы.

— Пьяніца ты, лодыр! дурасць твая, гарэлка уплішчыла цябе сюды! Гэта-ж трэба! пасароміўся-б ты людзей!—пачала атчытываць яго Грыпіна.

— Ну! ну! завела ўжо катрынку! Глуха загукаў Арцём с калодзіжа.—