Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

плюнуў, кінуў работу і лёг у халадок, сказаўшы: „Чорт-жэ вас бяры!“

І ціха было ўсюды. Маўчаў луг, маўчала поле: на вуліцы ў сяле не відаць было нікагутка. Толькі зрэдка перэбегаў з надворку ў надворак сабака, высалапіўшы язык і шукаючы лепшай схаванкі ад мух. Праўда: дзень быў сьвяты. Селяне пахаваліся па халадкох, а Карусь Цесьля ешчэ ад снеданьня залёг на таку голым жыватом.

З аднаго канца вуліцы раптам выскачыла ў аднэй кашулі без шапкі нескладная хвігура селяніна. Па тым, як нясьлі яго ногі, людзі сьвядомые адразу пазналі-бы, што дзядзька Арцём крыху „хлясануў“, што цяпер няспрытнымі нагамі выратовываў сваю асобу і што з-заду за ім павінна быць нейкая грозная сіла, ад каторай і нясьлі яго непаслушные ногі. Прабегшы неколькі хат, Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у надворак Юркі Труса, з надворку заламаў у вулачку і пасучыў проста к калодзіжу. Дабегшы да студні, Арцём азірнуўся. Вуліца была пустая. Арцём ешчэ раз азірнуўся і, уляпіўшыся за зруб студні, перакінуў сваё цела у студню,