Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

павісшы на руках. Павісеўшы так с паўмінуты, ён высунуў сваю кудлатую ўскалмачэную галаву і павёў ею наўкруг. Якраз не далёка ад студні бегла с падаткнутаю спадніцай кабеціна с качаргой у руках. Арцём борздзенька схаваў за зруб галаву, зірнуў у ніз, пусьціў рукі і… шугнуў! Праз момэнт пачуўся глухі плеск вады. Калодзіж быў не глыбокі і вады ў ім было мала. Шчасьліва апынуўшыся на дне, Арцём трохі пачухаў цяжэйшае мейсца і стаў прымайстроўвацца на скрыні. Скрыня заметна выдавалася над вадой. Арцём усеўся на адным яе берэзі, а ў другі упёрся нагамі. Тут ён пачуў сябе вольна і выгодна і ўздыхнуў лягчэй.

Яму і самому ніколі не прыходзіла такая думка—ускочыць у калодзіж. Усё гэта зрабілася раптоўна, ад аднаго толькі жаданьня хітрэй схавацца ад жонкі. А як тут была прохладзь ды спакой, то Арцём ад здаволеньня нават усьмяхнуўся сам сабе. О, гэта то штука! Аб гэтым ўсё сяло загаворыць…

— Каб ведаў, то ўзяў-бы с сабою тытун і люльку,—сказаў Арцём, і плюнуў пад ногі.

Грыпіна, прабегшы агароды і Юркаў