Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Недаступны.


Быў гарачы летні дзень, адзін с тых дзён, аб каторых гавораць: варыць, як у гаршчку. Далёкая цёмная палоска лесу абвязалася наміткаю сіневатай смагі, як маладзіца хусткаю, каб не так пякло сонцэ. Падыхаўшы зранку вецер сьціхнуў саўсім і здавалася, што ён сьціхнуў не дзеля таго, што гэта так трэба, а зумыслу, на злосць усім тым сілам, да каторых належала не даваць у зьдзек гарачыні зусім распарэнай зямлі і ўсё яе стварэньне. Адным словам, здавалася, што вецер зазлаваўся, як той дзядзька Піліп, каторы бачучы, што ён адзін толькі працуе ў хаці, а ўсе туляюцца ад работы, як сабакі ад мух, і што адзін ён нічога ня ўскурае,—