Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дудар.


Тром родным братом Бог даў аднакі розум, аднакіе мысьлі і думкі. Толькі не аднакая доля спаткала кожнаго брата у жыцьці. Хоць усім братом ня вельмі соладка жылося, але Меншаму Брату выпала самая горшая доля. Прысудзіла яна яму самы горшы куток, кінула між мхоў і балот. Кепска жылося Меншаму Брату. Плакаў ён, і ніхто не бачыў яго сьлёз, ці не хацеў бачыць. Спеваў ён і песьні, доўгіе, нудные песьні, песьні нядолі. Гаварыў і казкі, і толькі ў казках ён бачыў сябе шчасьлівым. Яго сьлёзы капалі разам з расой на зямлю. Грэла сонцэ, і сьлёзы, змешаные з божай расой, падыймаліся к небу і аттуль кідаліся назад на зямлю чыстымі капелькамі. І так яны вечна кружацца з зямлі на неба, з неба на зямлю. І ніколі не