Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

высыхалі вочы Меншаго Брата. Таўсты высокі лес адзін толькі слухаў яго песьні і сам памагаў яму сьпеваць сваім доўгім шумам. Выходзіў Меншы Брат у вечэр на двор, браў сваю дудку, садзіўся на прызбі сваей хаты і граў. Месячык каціўся па небі, плылі белые хмаркі. Божые зоркі, як саромлівые дзеўчаткі, пазіралі на зямлю праз белые, тонкіе хмаркі і слухалі Меншаго Брата, як граў ён на дудцы. І ціха было на сэрцы, як ціха была сама ночка. І думкі, як тые хмаркі, лёгка радзіліся ў сэрцы і плылі яны Бог знае куды, далёка - далёка, уміралі ціха-ціха, як цаволі раставалі і белые хмаркі ў небі. Толькі пугач і сава злым крыкам сваім будзілі ад шчасьлівых думак Меншаго Брата. Ён прачыхаўся, як ад сну, і думкі другіе, думкі нядолі, як нажом, калолі яму ў сэрцэ.

Ні думак, ні песень яго ніхто не знаў і ня чуў, ці не хацеў знаць і чуць. Яго жальба прападала, як прападаў туман з усходам сонца, што вісеў над балотам. Разбіраў яго адзін толькі лес, і лесу аткрываў Меншы Брат свае думкі, бо людзі сьмеяліся з яго слоў і песень. А з лесам жылося вальней: лес не давіў яго, не гнаў, як гналі і давілі яго людзі. І Меншы Брат