Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старые падрызнікі.


Саўсім другім чэлавекам стаў Сьцепан, як купіў ён два старые бацюшкавы падрызьнікі. Ці яго чорт падбіў на гэта, ці другіе ўвялі ў пакусу (а ўвясьці ў гэты грэх было не цяжка, бо ўсе, як крумкачы на падлу, накінуліся на гаспадарку старога нябошчыка — бацюшкі), — ня ведаю.

Зранку да вечэра стаяў тут гоман, ішоў торг,—кірмаш дый годзі! Сьцепан хадзіў, як заўсёды, моўчкам, снуючы ад клуні да кухні і ад хлева да клеці і ад клеці ізноў да кухні. Часамі ён заглядаў у пакой, стаўшы на парозі і прыслухоўваўся, як розные людзі — жыдкі, панкі і поўпанкі расцягалі збіранае доўгімі годамі дабро. Былі такіе мамэнты, калі Сьцепану моцна хацелася ўскочыць у пакой і штурхануць у каршэль надаедліваго Шлёму Цырліка.