Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біў, хто ліхтар на лбе, а хто дык і рэбер не далічыўся. Толькі і ўсьпелі зрабіць, што рукаў адарваць і кусок крыза вырваць. Але дзед уставіў новы рукаў с старой аўчынкі і нават каўнер патправіў, і ўсё-ж такі фарсіць ў старым кажусе.

— Ахвота вам, хлопцы, займаць старога! Бог з ім. Ніхай дацягае свой век. Колькі яму засталося? А памрэ ён, і кажух пахаваем з ім: разам жылі, ніхай разам і спачываюць.

Ды хлопцы на гэту гутарку ня згодзіліся: ходзяць за дзедам крок у крок ды кажух яго скубуць. А выжыўшы з розуму дзед ганяецца за імі с кульбак.