Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дый папраўдзе сказаць, трэба было мець цярпеньне з гэтым шэльмаю—круцялём: як начне енчыць, біць у грудзі, разводзіць рукамі, ківаць галавой і крычаць такім праразлівым голасам, якбы з яго з жывога зьдзіралі скуру, то ня толькі такі чэлавек, як Сьпепан, але і кожын ня вытрывае тут.

Сьцепану ў гэтые дні было моташна на сэрцы. Адна прычына: ён тут пражыў бадай усё сваё жыцьцё. Кожны вугал двара, кожная жэрдзіна ў плоці былі яму так блізкі і так знаёмы, якбы гэта былі яго дзеці. А гэтые таўстые вязы, каторые чародамі стаялі вакруг пасады, каторые ні кропелькі не адмяніліся с тых часаў, як іх запамятае Сьцепан, і пад каторымі не адзін раз даваў ён храпунца ў гарачые летніе дні, здавалася, казалі яму: Эх, Сьцепан! цяпер-то разлучымся мы! Другая прычына была тая, што ў асобі старога бацюшкі Сьцепан страціў ня толькі добраго гаспадара, але, можна сказаць і дарагога друга. Божэ мой! Колькі разоў, бывала, лаяліся яны. Бацюшка Сьцепана, Сьцепан бацюшку. І гэта ні на адзін шэлег не псавала іх крэпкую, векамі гадаваную дружбу.