Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ай, тата!

— Г-г-гу!

І такі справілі кірмаш, што хата траслася.

Мікола ўсхапіўся с пасьцелі, як непрытомны. Ён нічога ня помніў, звалок с шэстка жончыну спадніцу і накінуў яе на плечы. Бягучы да дзьвярэй, вырваў с коміна заткала і выскачыў на двор. Каля яго, ўляпіўшыся за зрэбные порткі, стаяў Міхаська. А на гэты час праходзіла тут варта. Пачуўшы крык, вартаўнікі так сама перэпалохаліся. Зірнуўшы туды, аткуль нёсся крык, убачылі агонь: Мікалаева суседка, Лэя, пекла булкі і вышла з лучынай у сені,

— Пажар!—загаманіла варта.

Адзін з вартаўнікоў кінуўся на званіцу і давай жарыць у званы. Абудзілася сяло, падняўся крык, гвалт. З усіх двароў забрэхалі сабакі.

Хто гарыць? хто гарыць? — пыталіся, бягучы людзі.

— Мікола Гляк высунуўся з двара навуліцу з заткалам у руках і з жончынай спадніцай на плечах.

Убачыўшы Мікалая ў такой во́пратцы з заткалам у руках, цэлая чарада селян