Старонка:Rak vusach 1938.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная

А мой качар шэранькі
Знаць мяне не знае:
Б’е, скубе мне перанькі,
Я-ж цярплю — адна я!

А дзетачак выведу,
Клічу іх на воду,
Ды сустрэнеш злыбяду,
Гора-перашкоду.

На жыццё качынае
Робяцца замахі,
Як трасуся, гіну я!
Томяць сэрца страхі...

Ой, ды няма ліку ім,
Горкім тым падзеям!
Ды не робім крыку мы,
Скардзіцца не ўмеем.

Дык уваж ты клопаты,
Рыбіны заходы.
Гэта расшалопай ты,
Кінь згрызоты-зводы! -

Слухала тут рыбка,
Шархла яе скура,
А той рак ні рухнуў
І маўчыць панура.