Перайсці да зместу

Старонка:Rak vusach 1938.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ты жыццё грамадскае
Выбіў з каляіны.

Ой, занадта многа ты
Носішся з сабою!
Справа варта рогату
У параўнанні з мною.

Я хоць і жанатая,
А жыву ўдавою.
Ды каго то кратае?
Ой, жыццё праклятае
Не дае развою!

Ранняю вясенькаю,
Як сяляне ў поле
Выедуць з сявенькаю,
Я адна-аднонькая
Шворуся па доле.

І шукаю купінкі,
Зацішной і дзікай,
Аглядаю рупненька
З боязню вялікай.

Кожную мясціначку,
Кожненькую лапку,
Дзе-б мелі спачыначак
Дзеткі-качаняткі.

Без мужнінай помачы
Я будую хатку,
Галованьку ломячы
І дзюбок-лапатку.