Старонка:Rak vusach 1938.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

XI

Ах, бадай-жа ён скіс,
Гэты рак вусаты!
Проста плягаю звіс
Сум яго зацяты!
Нарабіў грамадзе
Клопату па вушы.
Вухам, гад, не вядзе,
Хоць бы клешняй рушыў.
І наўжо-ж, грамада,
Не дасі ты рады?
Проста смех і бяда
З гэтакае звады!
І пайшла на задор
Тая паталоча.
Кінеш, рак, сваю хвор -
Грамада так хоча.
Моц яе немала,
Дай ёй разгарэцца.
Пагалоска пайшла
Аб раку па рэчцы.
Слухаў бусел, маўчаў,
Думаў, а нарэшце
Чаплі штось прабурчаў,
Нібы зяць да цешчы.
Чапля крыллем лоп-лоп -
І ляціць да рыбы.
Мусіць, бусел на троп
Тут навёў без хібы.
І ўразгар тых прамоў