Старонка:Rak vusach 1938.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На дошчачку чырвоную,
На вербачку зялёную
Мы вывесім яе.

X

Рак сядзіць у нары,
Высунуўшы клешні,
І не есць ні ікры,
Ні тае яешні.
Сцеражыся-ж ты, рак:
Унь ідзе, брат, качка!
Рыба валіць пад гак,
Там цяпер гарачка.
Плёх усцяж на вадзе,
Няма месца нідзе.
І залапатала
Крыллямі тут качка,
Ды вось як сказала
Гаруну бядачка:

- Што забраў ты ў галаву,
Рак ты неразумны?
Ці наліў ты волава
Сабе ў сэрца, чумны?

Рыбка непакоіцца
З нетакага суму,
Сэрца яе кроіцца,
Бо што ты задумаў?

І падумаць - цацка я,
Цаца, сум рачыны!..

Малюнак