Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

в) Мужык возіць вазамі, а жонка вынесе хвартухамі. Fed., 365.

г) Мужык нацягае возам, а жонка хва́ртухам вынасіць. Fed., 193.

д) Што муж навалочыць мехам, то жонка вынесе пелянам (кішэнямі). Fed., 191.

721. У добрай гаспадыні па абедзе нічога няма. Ляцкий, 48.

а) У добрае гаспадыні на каляці няма і дзіцяці. Сержп., 33.

722. Жонка адпрадзе́, а не адпрадзе, дык і так прападзе. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

723. Пакуль гаспадар наесца, то жонка наліжацца. Янк. М., 68.

724. Яшчэ жадзен кухар з голаду не ўмёр. Fed., 155.

725. Чорт бы кухара памінаў, каб кухар з голаду паміраў. Ром., Бел., I, 314. Вар.: Булг., 176.

726. Гаспадыню пад печчу хаваюць, калі з голаду ўміраець. Нос., 28. Вар.: Fed., 155.

а) Гаспадыню, калі памрэць з голаду, пад печчу хаваюць. Дуб., 10.

б) Калі хазяйка з голаду памрэць, тады яе пад загнетам хаваюць. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.

727. Баглайка (вахляйка) ніколі не будзець хазяйка. Нос., 7; Дуб., 7.

а) Ніколі віхляйка не будзе хазяйка. Нос., 112.

728. Узяў каралёўну, ды сябе няроўну, па двару ходзіць да ключыкамі звоніць. Дуб., 63.