Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

729. Узяў жонку-сямілетку, што не вымеце хаты ўлетку. Ляцкий, 48.

730. Наша гаспадынька да танцаў мае ногі, а ў яе па лавах вядуцца станогі. Fed., 106.

731. Як наварыла Люця, то не паесць і цюця. Fed., 172.

732. Мука́ як мука́, ды паганая рука. Крэмнеў.

733. Наша Хвядора (Сора) то шые, то пора. Fed., 51; Сержп., 4; М. Грынблат, 1974, Лаг.

а) Наша Сора то шые, то пора, а ўсё ніткам гора. Рапан., 257. Вар.: Ляцкий, 61.

734. Яшчэ бабі́на ў рашаціне, а баба галаву заклапаціла. Л. Царанкоў, 1950, Рэч. 13.9.2.

735. Асталася адна ў хаце, не дам рады кацяняці. Fed., 6.

736. Не бачыла гаспадыня, што сучка сем лет без хваста. Fed., 106.

737. З жокай, як з бараной у лесе. Fed., 366.

738. Якая жонка, да жонка, а лепей парасёнка. Нос., 193.

а) Якая жонка, ды жонка, а лепей парасёнка: сама дзверы адчыніць і зачыніць. Крэмнеў.

739. Дзе гаспадыняў многа, там ладу мала. Fed., 106.

740. Дзе бабаў многа, там хата немяцёна. Fed., 12.

741. Дзе хазяек шэсць, там нечага есць. 1961, Брасл. 13.9.5.

742. Маракаваў на цецю, а трафіў на псецю. Шпил., 183.