Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

708. Кожная разумная жана, калі ёсць мех мукі і мех пшана. Жанч., 228.

709. Без жонкі не банкет, а без хлеба не абед. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.10.26.

710. Саромеўшыся жонкі, дзяцей не мець? Pietk., 353.

711. Не хвалі жонку за цела, а хвалі за дзела. Сержп., 63.

712. Прыгожая — любутка, працавітая — жонка. В. Санько, 1969, Слуцк.

713. Мая жоначка божая пчолачка. Добр., Смол., 60.

714. Хата гаспадыняю красна. Fed., 50.

715. Без гаспадынькі хата, што дзень без сонца. Мін.-Мал., 1970, 158, Пух.

716. Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе. Янк. М., 121.

717. Якая гаспадыня, такі і парадак. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.

718. Хазяйка ўстанець, то ў яе сто работ. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.

719. Мужык не наносіць мяшком, што баба гаршком. Жанч., 272.

720. Што мужык прыносіць мяшком, то гаспадыня выносіць гаршком. Сцяшк., 616, Дзятл.

а) Хазяін не насыпле мяшком, а плахая хазяйка разнясе гаршком. Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29.

б) Больш жонка вынасіць кішэняю, як мужык торбаю. Fed., 365.