Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

633. Дзеля дроў замуж пашла. Fed., 82.

634. Не хачу жабраваць, буду пры табе гараваць. Ляцкий, 28.

635. Нашто грошы, калі мужык харошы. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.

636. Калі добры муж, дык і жонка добрая. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.

637. На харошага глядзець харашо, а з разумным жыць лёгка. Сцяшк., 600, Ваўк.

638. У жонкі язык доўгі, а ў мужыка розум добры. Fed., 366.

639. Той не муж, хто не жаніўся. Ляцкий, 45.

640. Гуж, калі мой муж, а калі чужы, то не руш. Dybow., 9; Fed., 190.

641. За добрым мужыком і гулінда жонка. А. Гурскі, 1960, Сір. 8.1.48. Вар.: А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.

а) За харошым мужам і хлымындра жана. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.

б) За добрым мужыком і чулінда жана, а за дурным і папоўна раба. Нос., 45.

в) За добрым мужам і варонка жонка, а за дурным (благім) і княгіня загіне. 1961, Кап. 13.9.5; К. Кабашнікаў, 1974, Мінск.

642. За добрым мужыком трасець баба кумпяком; а за якім брыдам трасець баба грыбам. Сах.

643. Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужам жонка маладзее. Сцяшк., 604, Маст.

а) За вялікім кустом трава зеляна́, а за добрым мужам жонка хараша. Fed., 159.