Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


624. А мой жа ты сякі-такі, да ўсё ж лепшы, як варона. Fed., 78.

625. Сякі-такі, а ўсё ж свой. Ляцкий, 43.

626. Сякі-такі Панцялей, да ўсё на душы весялей. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

а) Сякі-такі Панцялей, абы ў хаце весялей. А. Русіновіч, 1954, Свел., 13.3.29.

б) Які не Панцялей, абы сэрцу весялей. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.329.

в) Які не Панцялей, а жыць весялей. А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112.

г) Сякі-такі целяпей, а ўсё будзе ляпей. Fed., 57.

д) Сякі-такі целяпей, такі ўсё ўдваіх ляпей. Шырма, 206. Вар.: Сцяшк., 610, Навагр.

е) Хоць які целяпей, але ўдваіх ляпей. Мін.-Мал., 1970, 169, Пух.

627. Хоць плут, да тут. Нос., 174.

628. Ай! Ці лешы, ці не лешы, прапіў бацька лямешы. Дуб., 3.

629. Вер барадзе, а парука ў вадзе. Ром., Зап., I, 216.

630. Мужык хоць саламяны, такі лепшы за таго, што няма. Fed., 192.

631. Хоць муж саламяны, а лепей, як дзеці залатыя. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11'.

а) Лепей мужык саламяны, чым сын залаты. Л. Ткачова, 1965, Арш. 8.1.97.

б) Саломенны муж лепі залатога сына. Нос., 153.

632. Гаспадар саламяны, а сын залаты. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.