Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

644. Я за ім не біта, не журана. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.10.

645. Пражыла нябітая і непрыласканая. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.

646. За сокалам і варона сакаліца. Дразд.

а) За сокалам і варона хароша. Сцяшк., 591, Маст.; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.

647. За добрым гаспадаром і свінка гаспадынька. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Сцяшк., 590, Гродз.

648. Бацьку глядзець за дачкой да вянца, а мужу — да канца. Абаб.

649. Мужык не мядзведзь, а мяса аб’есць. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.

650. Сам мужычок з кулачок, а зла, як у казла. Г. Барташэвіч, 1963, Маладз. 8.1.82.

651. Не ў тыя рукі ўпала, каб лежачы спала: выспішся і бегаючы. Fed., 286.

652. За мужам набы́лася, толькі звалачы́лася. «Гродненские губернские ведомости», 1856, № 27.

653. Хоць я не людзі, ну і Хама не чалавек. А. Фядосік. 1962, Капатк. 8.1.76.

654. Ні шыць з ім, ні спароць. Tyszk., 428.

655. Ні госць, ні гаспадар. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.

656. У людзях Ілья, а дома свіння. Ром., Зап., I. 216.

657. У людзей завуць Анання, а ў дварэ няма яму такога на́ймя. Нос., 168.