Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

б) У хаце нікога няма, але сцены слухаюць. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.

444. Калатне́ча ў хаце — смех на вуліцы. В. Санько, 1969, 1969, Слуцк.

445. Што двор, то нораў. Нос., 188.

446. Нораў нораву не ўказ. Нос., 115.

447. І ў добрай сям’і вырадак бывае. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.

а) Сям’я не без вырадка. Нос., 149. Вар.: Ром., Бел., I, 216.

б) У роду не без выроду. Нос., 20.

в) Няма роду без выроду. Tyszk., 428; Шпил., 185; Дуб., 37; Fed., 261. Вар.: Pietk., 339; В. Бондар, 1967, Мінск; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.

г) У балоце не без чорта, а ў сям’і не без вырадка. Сержп., 53. Вар.: Fed., 21.

д. Усякі род не без вырадка. Ляцкий, 51.

448. Шэпты (шопаткі) хату губяць. Fed., 299; 1961, Брасл. 13.9.5; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5; М. Грынблат, 1968, Мінск; Цар., 248, Мінск.

а) Пошапкі хату разнеслі. Fed., 241.

б) Шэпты хату зводзяць і вуглы разносяць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.

449. Згодна не перажыць, сласна не пераесць. Fed., 354.

450. Ані да рады, ані да звады. Fed., 256.

451. Велька шкода, што ў дварэ нязгода. Fed., 202.

а) Шкода: у дварэ няўзгода, а на дварэ непагода. Нос., 186.