Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

431. Пацалуй мяне сянні, а я цябе заўтра. Нос., 135; ,Сержп., 8.

432. Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца. Янк., 211.

433. Жонка кох, а хазяін вох. Нос., 43.

434. Злосць-дасада, што матка спіць, а жонка ме́лець. Ром., Бел., I. 297.

435. Як матцы дае хлеб, дык — на, на, мамачка, панскую лустачку, скарэй, а то пераломицца! А як жонцы, дык адвале паўбаханкі: на, жонка, еш. Ром., Бел., I, 316.

436. Так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Fed., 193.

437. Умесце цесна, а розна тошна. Нос., 14.

438. Не расказывай нікому, што робіцца ў дому. Pietk., 389.

439. Што ў маём дому, то ніц да таго нікому. Fed., 80.

440. Хоць душу загубі, а із сваей сям’і не вынасі. Добр., Смол., 106.

441. Хату мяці, але смецця на вуліцу не нясі. Янк., Дыял., III, 169. Вар.: Сержп., 5; Pietk., 313.

а) На вуліцу смецця не вынасі. Нос., 83.

б) Не вынось смецця на гуліцу ніколі. Fed., 304.

в) Свайго смецця на чужы сметник не вынось. Fed., 304.

г) З хаты смецця не вынось на чужы падворак. Fed., 304.

442. Хату мяці, а шуму вон не вынасі. 1961, Брасл. 13.9.5.

443. І сцены маюць вушы. Шпил., 181; Нос., 57; Dybow., 10; Сержп., 14; Fed., 302. Вар.: Pietk., 345.

а) І вуглы вушы маюць. Сержп., 30.