Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

452. У сям’і ўсяго бывае. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.

453. Няма хаткі без звадкі. Kolb., 473, Пін. п.

а) Няма тэй хаткі, штоб (каб, дзе б) не было звадкі. Czeczot, 112; Шпил., 185; Киркор, 236; Дуб., 38а; Нос., 100; Fed., 50; Pietk., 401; Сержп., 5; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.1; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.

б) Няма тае хаткі, каб не было сваркі. Fed., 294.

454. Страчаліся — цалаваліся, а як у адну хату сышліся — за чубы ўзяліся. Янк. М., 97.

455. Каса не камень: каса тупіцца, а камень шчэрбіцца. В. Санько, 1969, Слуцк.

456. Б’емся, сварэмся, свайго берагу дзяржэмся. Fed., 29.

457. Як восы злыя — і дарослыя, і малыя. Цар., 248, Рэч.

458. Няма чаму дзівіцца, калі муж з жонкай сварыцца. Ляцкий, 26.

459. Хто з кім не жывець, той з тым не сварыцца. Шейн, II, 483, Барыс. п.

460. Дзе недастаткі, там жонкам сваркі. Жанч., 228.

461. Калі ў гумне малоціцца, дык у хаце не калоціцца. Сержп., 85.

462. Як у гумне не малоціцца, дык у хаце калоціцца. Жанч., 228.

а) Як дзяжа не месіцца, то сям’я бесіцца. Сержп., 37.

б) Як хлеба не стала, дык сварка паўстала. Дуб., Нар., 1.

463. Мужык з жонкай сва́рыцца — у гаршку трасца ва́рыцца. Дуб., 26; І. Суконкін. 1960, Церах. 13.3.29.