Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

422. Хуць маленькую крошачку, хуць арэхавую зяронушку, да ўсею сямейкаю — гасподзь і спары́ць. Добр., Смол., 106.

423. Добры сем’янін у хату горнець, а благі — з хаты выносіць. Дразд.

424. Калі ў хаце ціха — не бярэ ліха. 1961, Кап. 13.9.5.

425. Калі мужам не быць, за што Кацярыну любіць? Ляцкий, 16.

426. Князь да княгіня, а ўсякаму міла свая Кацярына. Ром., Зап., III, 221.

427. Берагі хазяйку ў людзях, яна цябе дома зберажэ. Вас., 22.

428. Ідзе ні блудзім, нанач дамой будзем. Добр., Смол., 114.

а) Як ні блудзіш, нанач дамой будзеш. Добр., Смол., 129.

б) Дзе ні блудзім, а ўсё дамоў будзем. Сержп., 58.

в) У людзях шануюць, але дома начуюць. Сержп., 58.

г) Якая ні рада, а дадому ісці нада. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.

д) Дзе ні бывай, дому не мінай. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.

429. Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.

430. Бусенькі, бусенькі — абое галюсенькі. Tyszk., 423; Нос., 9; Dybow., Ляцкий, 5; Сержп., 62; Дуб., 7.

а) Усе бусенькі да бусенькі, а абое галюсенькі. Fed., 44.

б) Бусенькі, бусенькі — ні ў мяне, ні ў цябе нічагусенькі. 1961, Кап. 13.9.5.

в) Бусенькі, бусенькі — ні ў цябе, ні ў мяне, мой мілюсенькі. Fed., 44.

г) Бусі-цамусі, а хлеба нямаш. Сержп., 25.