Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

346. Свату першая чарка і першая палка. Dybow., 18; Fed., 925; Pietk., 344; Бяльк., 326, Чэр.; М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.24; Л. Царанкоў, 1960, Брасл. 13.9.2; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.

а) Свату ліба первая чарка, ліба первая палка. Добр., Смол., 7.

б) Свату звеснае дзела: чы первая чарка, чы первая палка. Ляцкий, 40.

347. Свату падзяка альбо кульба́ка. Fed., 295.

а) Свату на штаны альбо па штанах. Нос., 146.

348. Не трапіць чорт, то трапіць сват. 1961, Калінк. 13.9.5.

349. Сват — сабачы брат. Fed., 294.

350. Як добры сват, дык сабацы брат, а як плахі, то і сабакі не варт. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

а) Добры сват сабакі варт, а як ліхі, то й сабакі не варт. Fed., 294.

351. Убірай, сват, капусту, калі б цябе не прынясло, свінні б паелі. Дуб., 62.

352. За саплівым сватам не находзішся з пла́там. 1961, Брасл. 13.9.5.

353. У гэтага свата не нам плата. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

354. Жывіце здаровы парогі, дзе хадзілі мае белыя ногі. Fed., 222.

355. Таткава хата ўсім багата. Нос., 161; Дуб., 52; Сцяшк., 610, Зельв.; С. Палікоўская, 1965, Воран. 13.10.1; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46.

356. Калі кудзелькі не ску́бла, пойдзеш замуж без ку́бла. Сцяшк., 595, Гродз.