Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

357. Было не марколіць, не міколіць, да кудзельку піколіць. Fed., 178.

358. Дальшыя праводы — большыя слёзы. Нос., 32.

а) Даўжэйшыя праводы — то даўжэйшыя слёзы. Fed., 247.

359. Без мяне мяне жанілі. У. Іваноў, 1958, Мінск.

а) Без мяне мяне жанілі, мяне дома не было. Л. Царанкоў, 1961, Рэч. 13.9.2.

б) Без мяне мяне жанілі, я на мельніцы была. М. Грынблат, 1969, Лаг.

360. Пажаніліся, што малады конь і стары конь спрэгліся. Янк., Дыял., I. 217.

361. Як мне тая дарожка міла, дзе маю Крысціну павёз Даніла. Tyszk., 419.

а) Міла дарожка, міла, куды павёў Хоўручку Даніла. Нос., 77.