Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

332. Пасля вяселля дружбаў многа. Дуб., Нар., 3.

а) После вяселля дружкоў шмат. Сержп., 59.

333. Дзе ж дзецца, як вяселле мінецца? 1961, Брасл. 13.9.5.

334. Маладым хоць у вір, абы нам пір. 1961, Брасл. 13.9.5.

335. Няма вяселля без пахмелля. Fed., 328.

336. Прыехала свацця з вяселля, захацела рэдзькі з пахмелля. М. Грынблат, 1973, Круп.

337. Без гарэлкі не пахаваеш бабы і не возьмеш дзеўкі. Fed., 104.

а) Вяселле без гарэлкі, што колы без мазі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.

338. Не рада каза торгу, а куры — вяселлю. Ляцкий, 27.

339. Абыдзецца цыганскае вяселле без марцыпанаў. Ворожб.; Fed., 61.

340. Любы сват, не любы — добры чалавек. Вас., 15.

341. Сват не сват, а добры чалавек. Нос., 147.

а) Сват не сват, а чалавек свойскі. Ляцкий, 40.

342. У нашага свата нова хата, печ малявана, чэсць яго кахана. Сержп., 36.

343. Сват едзе на кані, а чорт на свінні. Fed., 294.

344. Хто сват, той вінават. М. Грынблат, 1966, Лун. 8.2.14.

345. Хто сватае, той пекла (у пекле) пратае. Сцяшк., 614, Ашм.; А. Ліс, 1969, Смарг.