Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Ажаніцца куды лягчэй, чым выйсці замуж. Цар., 240, Мінск.
  2. Лёгка жаніцца, што лысага брыць. А. Ліс, 1962, Смарг.
  3. У сваты сабраўся, а кушанне пракісла. Ром., Бел., I, 292.
  4. Ажаніся, не журыся, добра табе будзе. Kolb., 473, Пін. п.
  5. Жаніўся б і сёння, але дзе жонка спаць будзе? Мат., 174.
  6. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Нос., 11.
    1. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Сержп., 58; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.9.4; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29.
    2. Суджана бычку на лычку, а цялушачцы на вяровачцы. Fed., 46.
  7. Жаніся, каб дурні не звяліся. 1961, Кап. 13.9.5.
  8. Ажаніся, чорце, не будзеш круціцца. Нос., 120.
  9. Не спяшайся ўпярод бацька жаніцца. Fed., 363.
  10. Божа, божа, нанясі нежанатага — жонку дадзім. Ром., Бел., I. 291.
  11. Няма хлеба — жаніся, няма дроў — сяліся. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
    1. Хочаш хлеба — жаніся, хочаш дроў — сяліся. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
    2. Трэба дровы — будуйся, а трэба хлеб — жаніся. 1961, Кап. 13.9.5.
  12. Хлопец жэніцца, як хлеб ёсць, а дзеўка выходзіць замуж, як сваты прыдуць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  13. Як ажэніцца, то адменіцца. Fed., 11.

vv