Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
    1. Ажэніцца — пераменіцца. Нос., 41, 120; Мін.-Мал., 1970, 158; Пух; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Вар.: Нос., 126.
  1. Жаніцца — не ляніцца. Нос., 41.
  2. Чым бы дзіцятка не займалася, абы каб жаніцца не прасілася. М. Малочка, 1959, Круп. 8.1.46.
  3. Тады ажэніцца, як лысы вол (бык) ацеліцца. Fed., 11; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21; Ю. Ботвін, 1967, 1967, Ваўк. 13.10.28. Вар.: Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
    1. Тады будуць жаніцца, як быкі стануць цяліцца. Fed., 363. Вар.: Сцяшк., 610.
    2. Скарэй сабака шчэніцца, чым шалудзівы жэніцца. Нос., 150.
  4. Нашто мне жаніцца, калі добра па чужых жывіцца. Fed., 363.
  5. Дзе ён, там яго і дом. Цар., 242, Мінск.
  6. Гэтага цвету па ўсяму свету. Крэмнеў.
  7. Сем раз глядзі, а назад не вядзі. М. Бабарыкіна, 1966, 13.3.29.
  8. Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку — выбіраючы. Fed., 149; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
  9. Лён хвалі ўвосень, а дзеўку — замужам. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
    1. Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Янк. М., 39.
  10. Люблю дзеўку абы-чыю, была бы толькі па абычаю. Дуб., 32.