Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
  1. Андрэй, не дурэй. Сержп., 40.
    1. Андрэй, не дурэй, хвартух падзярэш. Шпил., 174.
  2. Тады перастанець, як галава сіва станець. Крэмнеў.
  3. А мальцу добра й плахта. Дуб., Нар., 2.
  4. Чаму ж той не кавалер, што зага́рак мае. Ляцкий, 57.
  5. Мужчына як крышку пякнейшы ад чорта, то і пекны. Fed., 191.
  6. Адзін бог, ды не адна вера, адзін ёсць, а другі нос верне. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.3.2.
  7. Дождж падае — грыбы будуць, хлопцы памруць — дзеўкі будуць. Fed., 81.
  8. Кавалер — свінні па каўнер. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
  9. Сто коп не грошы, абы хлопец харошы. Dybow., 18; Fed., 54.
  10. Яшчэ мацерынага малака не аблізаў, а ўжо да дзяўчат бярэшся. Fed., 173.
  11. Датуль таварышава́лі, пакуль дзевак не зналі. Сержп., 59ю
  12. Хужы няма кары, як жыць без пары. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
  13. Не жанаты — не багаты. Сержп., 65.
  14. Няма каму абмыць, абшыць і аблатаць — трэба жаніцца. Fed., 363.
  15. Хто хоча жаніцца, таму не спіцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.