Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


  1. Хітрая дзяўчына: як зявае, рот разявае. В. Санько, 1969, Слуцк.
  2. Як да каханка ішла, то ўсё скачучы, а як да хаты, то ўсё плачучы. Fed., 133.
  3. І на дзеўку бываець грэх. Нос., 56; Сержп., 17.
    1. І на Машку бываець прамашка. Нос., 56.
  4. Ад людзей смех і ад бога грэх. Fed., 303, 32, 115. Вар.: Tyszk., 424; Шпил., 173.
    1. Ад мілага грэх, ад людзей смех. Pietk., 352.
  5. Неспадзеўкі дзіця ў дзеўкі. Fed., 92; Цар., 245, Мінск.
  6. Тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася. Дуб., 59.
  7. І на том свеце дзеўкі водзяць дзеці. Fed., 95.
  8. Мусіць, хлопец пажартаваў, што стан сапсаваў. Ляцкий, 16ъъ.
  9. У лесе дзеўцы і бог не паможа. В. Санько, 1969, Слуцк.
  10. Вот табе на! Не хадзі адна. Нос., 16.
    1. Вот це на! Не хадзі ж адна, хадзі з бабушкай. Ром., Зап., I, 215.
  11. Матка вінавата, што дачка чаравата. Сержп., 29.
  12. Не страшна, калі пара́дзіў; страшна, калі парадзіў, ды здрадзіў. Янк. М., 150.