Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. На торнай дарозе трава не расцець. Нос., 89. Вар.: Ром., Зап., III, 225; Fed., 70, 106; Сержп., 4; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
  2. Тым мора не пагана, што сабакі лохчуць. Ром., Бел., I, 311.
    1. Чы мора пагана, што ў ім сабака паласкаўся? М. Грынблат, 1926, Тур.
  3. Як молад, тады і дораг. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
  4. Малайцу ўсё к ліцу. 1961, Брасл. 13.9.5.
  5. Быль маладцу не ўкора. Ром., Зап., I, 215. Вар.: Нос., 79; Дуб., 35.
  6. Малец укусіць за палец. Бяльк., 260, Касц.
  7. Дзеўкі за ім гужам-гужам, да ўсё міма. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
  8. За дзеўкамі свету не бачыць. Fed., 96.
  9. Варажыла. не варажыла, а ад цябе не адхадзіла. Нос., 16.
  10. Асінка чырванеець, дзяцюк (дзяцёк, дзяцінка) шалеець. Tyszk., 419; Шпил., 182. Вар.: Нос., 120; Дуб., 4; Сержп., 64.
    1. Асіна чырванее, хлопец дурэе. Сержп., 64.
  11. Гуляй, Якім, як ёсць за кім. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
  12. Відна па вочках, хто ходзіць уночках. Нос., Слов., 62.
  13. Варкатня, ды не штодня. Dybow., 8.
  14. Да зайца стралец і да дзяўчат маладзец. Fed., 292.
  15. У цябе губа не дура. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.