Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Сава сакалу́ не пара (не роўня). Сержп., 11.
    1. Не па́ра сава да сакала́. Ляцкий, 27.
  2. У сакала і варона хараша. 1961, Брасл. 13.9.5.
  3. Зялёна рута, ялавец, лепш кавалер, ніж удавец. Fed., 267.
  4. Лепш сі́вец, як паршывец. Ляцкий, 19.
  5. Лепей печану рэдзьку з'есць, ніж з табою за сталом сесць. Fed., 274.
  6. За шляхціца не трапіцца, за мужыка не хочацца, бо на дзела валочыцца. Fed., 300.
  7. Хлопец нівашто: адзяжонка лю́дская і капеечка водзіцца. Дуб., 69; Нос., 172.
  8. Кожная пачвара знойдзе сабе пару. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
    1. Каждая пачвара мае сваю пару. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз.
  9. З гультаём пажаніцца - лепей задавіцца. А. Жадзейка, 1965, Шчуч. 13.10..
  10. Хто п'яніцу палюбіць - жыццё сабе загубіць. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
  11. Ад касавокага, рудога і кульгавага ўцякай, куды від. Pietk., 296.
  12. Як абы́-які, то лепш нія́кі. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1; І. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29.
    1. Чым абыякага, дык лепей ніякага. М. Грынблат, 1970, Лаг.