Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Хоць за вала, быле (была б, абы) дома (у двары, удома) не была. Tyszk.; 419; Шпил., 190; Нос., 173; Dybow, 192; Шейн, II, 483, Ігум. п.; Сержп., 64; Fed., 80; Czeczot, 107; Pietk., 317; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
    1. Хоць за быка́, калі няма маладзіка́. Fed., 46.
    2. Хоць за казла, абы замуж пайшла. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
    3. Хадзі за казла, абы з дому спаўзла. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.
    4. Хоць за казла, абы дапаўзла. Сержп., 55; Нос., 174.
    5. Хоць за старца, абы не астацца. М. Стырнэ, 1949, Люб. 8.1.27.
    6. Хоць за пенюшка́, калі няма жанішка. Дуб., 69; Нос., 173.
    7. Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
    8. Хоць за рабога, абы не ўбога. Ляцкий, 54; Сержп., 17.
  2. Хлопцы: "Хоць сава, абы з другога сяла"; дзеўкі: "Хоць за старца, абы не астацца". М. Стырнэ, 1949, Люб. 8.1.26.
  3. Не бачыла гвазда, дык рада, што жалезца нашла. Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29.
  4. Хоць за варонку, ды на сваю старонку. Сержп., 63.
    1. Хоць за курыцу, да на сваю вуліцу. Сержп., 62.
    2. Хоць за лыску, да блізка. Нос., 174; Дуб., 69; Сержп., 55, 62.
    3. Хоць за плута, абы тута. Ром., Бел., I, 312.
  5. І ў дварэ і замужам. Юрч., 1969, 51.
  6. Не па рэпачцы націнка, не па дзевачцы дзяцінка. Нос., 102; Дуб., 37; Сержп., 64.