Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Калі любіш, то жаніся, а не любіш - адчапіся (аткасніся). Dybow., 12; Tyszk., 419; Шпил., 182; Нос., 64.
  2. Сваю роўню вазьмі, то будзе згода. Fed., 263.
  3. Роўны роўнага шукае. Fed., 263.
  4. Парачка - баран да ярачка. Нос., 125.
  5. Што да чаго стасуецца: баба к мужыку, а дзеўка к жаніху. Сержп., 63.
  6. Казала Клара, што будзе пара. Fed., 145.
  7. Шукае цар царыцы, а пастух пастушы́цы Fed., 47.
  8. У дзяўчыны жаніхоў сто адзін, а дастанецца адзін. Сержп., 64.
  9. На доўгі век знойдзецца і чалавек. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  10. Не ўсім Даніла, камусь пападзецца і Гаўрыла. Pietk., 317.
  11. Быў бы Даніла, каб скула не задавіла. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
  12. Хто з каго смяецца, той таму і застанецца. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6. Вар.: Л. Тур, 1965, Руж. 13.10.1.
    1. З каго [кпіла] смяялася, таму [сама] дасталася. Нос., 157; Fed., 304; Дуб., 58.
  13. Некрасівы за красівага не сватаецца. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
  14. Мяне ўсе бязбацькавічы сватаюцца. Нос., 77; Дуб., 34.
  15. Якая песня - такія скокі; якая дзеўка - такія жаніхі. Мін.-Мал., 1974, 190, Пух.