Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Як красату дзялілі — я спа́ла, як шчасце — устала. І. Суконкін, 1960, Церах. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  2. Не будзь красівы, а будзь шчаслівы. В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29.
  3. У нас такая прыпеўка: дзе парабак (хлопец), там і дзеўка. Ляцкий, 50; Сержп., 67.
  4. Дзяўчына ў бацькі ў гасцях. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
  5. Дзеўка свайму дому вораг. Сержп., 54.
  6. Калі дачка абузніца, то матка ведзьма. Нос., 63.
  7. Няма чаго дзіваваці, такая была і маці. Сержп., 53.
  8. Красавіца, што з-пад лаўкі кусаецца. Нос., 69; Крэмнеў.
  9. Не кожная Надзёжа з твару прыгожа. Цар., 245, Мінск.
  10. Удзень кавярзе́нь, увечары — барышня. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
  11. Дзеўкі ўпарты, як козы. Дуб., 14.
  12. Дзеўка — немка, гаварыць не ўмеець, а ўсё разумеець. Дуб., 16.
  13. Паначы ўсе дзеўкі чарнабрэўкі. Pietk., 368.
  14. На каза́ку няма знаку, а на дзяўчыне дзве прычыны. Сержп., 54.
  15. Дзеўка толькі дзяцей не запасіць. Сержп., 75.
  16. Нідзе дзявоцкае вёскі няма. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.