Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. У дзеўкі думкі ўсе ў касе. Сержп., 55.
  2. Красату ў вянку не насіць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  3. Харошая дзевачка - хлапцам занозачка. Дуб., 69.
  4. Дзявочы век як макаў цвет. М. Шлык, 1969, Зельв.
  5. Маліна не тое, што дзяўчына: чым болей спее, тым смачней будзе. Ляцкий, 20.
  6. Дзеўка - не зацірка, не астыне. Янк. М., 41.
  7. Маладое цела - другое дзела. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
  8. Што целу люба, то душы груба. Ром., Зап., III, 235.
  9. Удаўцова і ўдавінае сэрца, як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае, як летняе сонца. Fed., 318.
  10. Як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Сержп., 63.
  11. Еш з голаду, а любі змоладу. Цар., 243, Мінск.
  12. Адна дзеўка сем хлопцаў нагрэе на ляду. Fed., 95.
  13. Красата - да вянца. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
  14. Дзяўчаты растуць так скора, як лён. Pietk., 368.
    1. Дзяўчата так хутка растуць, як грыбы пасля дажджу Fed., 95.
  15. Дзеўка, як вярба, - іх усюды перасаджваюць. Fed., 95.