Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
    1. Нідзе дзявоцкага сяла няма. Fed, 96; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.
  1. Як малада была, то ўсім каляда была. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.
  2. Не за то біта, што хадзіла ў жыта, но за то, што ўдома не начавала. Гильт., 291, Пруж. п. Вар.: Fed., 30.
  3. Калі б леці вярнуліся, тады б і хлопцы гарнуліся. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77.
  4. Ох-ох-ох, хто ўдвох, а я, бедна сама е́дна. Вас., 23
  5. Бабы каюцца, а дзеўкі замуж збіраюцца. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
  6. Маладой дзеўцы ўсё смех. Сцяшк., 598, Ваўк.
  7. Шчабеча дзяўчына, шчабеча: відна, замуж хоча. Ляцкий, 61; Сержп., 55.
    1. Пробу крычу - замуж хачу. Раст., 216.
  8. Жураўлі прыляцелі, дзеўкі ашалелі. Шпил., 180.
  9. Цягнусь, мамка. - Расцеш, донька. - Брэшаш, мамка: замуж хачу. Ром., Бел., I, 311.
  10. Прышла пара - ступай з двара. Fed., 220.
  11. Дзеўкі, як гусяняты: як пер'ямі абрастуць, так і разляцяцца. Зах., 251.
  12. Хоць бы морам плыць, абы б у двары не быць. Нос., 173.
  13. Замуж хоць у пятніцу. Г. Дзяніс, 1972, Валож. 13.10.55; А. Міцэвіч, 1973, Мядз. 13.10.61.