Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыі абмежаваў адней трэцяй часткай маемасьці фамільнай і выслужанай, якую можна аддаваць па адказаньню[1].

Статутавае права ведае яшчэ асобны від земляўладаньня гэтак званае "заставное землевладение", якое ўжо к XV веку мела пэўнае пашырэньне. Пад застаўным земляўладаньнем Статут разумее землі, адданыя за доўг у забесьпячэньне апошняга. Звычайна, застаўленыя двары пераходзілі ва уладаньне і эксплуатацыю крэдытора. Прыбытак ад эксплёатацыі зьяўляўся свайго роду працэнтамі за пазычаныя грошы. Права заставы шырока практыкавалася ў канцы XV і пачатку XVІ веку, як самім гаспадаром, так і прыватнымі асобамі. Вялізарны лік вялікакняжаскіх такіх дамэнаў знаходзіўся ў заставе ў літоўскабеларускіх магнатаў[2]. Звычайна застаўленым уладаньнем распараджаўся крэдытор. Аднак, бывалі выпадкі калі застаўленая маёмасьць заставалася ў карыстаньні ўласьніка. Разумеецца, гэта зьяўляецца выключэньнем. Застаўныя зьдзелкі маглі быць на тэрмін і без вызначэньня апошняга.

Пры передачы ў часовае ўладаньне заставы, уласьнік ня траціў права ўласнасьці на застаўленую нярухомую маемасьць. Дзякуючы гэтаму земская даўнасьць не пашыраецца на застаўныя ўладаньні, бо крэдытор, які атрымаў землю у заставу, не зьяўляецца поўным распарадчыкам уладаньня. Дзякуючы адсутнасьці права земскай даўнасьці ў адносінах да бяз тэрміну застаўленай маёмасьці, уласьнік апошняе мае права "отложивши перед врядом пенези", патрабаваць звароту сабе назад "заставленых держний дедицства своего... так за правом своим прирожоным, так яко колве инак набытым". Дзяржальнік заставы ня мае магчымасьці адмовіць уласьніку ў звароце яму назад адданай у заставу нярухомасьці. У выпадку калі-б дзяржальнік заставы, пры падняцьці іску не зьявіўся-б у суд, то уласьнік уваходзіць ва ўладаньне застаўленай маемасьцю, а застаўная сума пакідаецца ў распараджэньні ўраду для перадачы яе дзяржальніку застаўнай маемасьці, які у суд не зьявіўся[3]. Затым Статут перадбачыць магчымасьць гэткага выпадку, калі сыходзіць тэрмін застаўнае зьдзелкі, а сам уласьнік ня мае магчымасьці выкупіць свае маемасьці. У гэткам разе Статут дае ўласьніку маёмасьці палёгачны гадавы тэрмін, па выхадзе якога маемасьць можа быць выкуплена[4]. У разе, калі, па выхадзе гэтага тэрміну сам уласьнік маемасьці, альбо яго сваякі, да якіх павінен зьвярнуцца ўласьнік застаўленай маёмасьці з прапановай выкупіць апошнюю ня зробяць гэтага на працягу палёгачнага гадавога тэрміну, то застаўленая маемасьць робіцца ўласнасьцю крэдытора[5]. У выпадку, калі асоба, якая аддала маемасьць у заставу, памрэ да выкупу, то Статут дае права сыну альбо сваяку выкупіць маёмасьць не чакаючы канца палегачнага тэрміну[6].

Статут першае рэдакцыі, абараняе інтарэсы, як уласьніка застаўленай маемасьці, гэтак і яго блізкіх, ад незаконнага прыўлашчваньня дзяржальнікам застаўленай маемасьці; без захаваньня тых надворных формаў, прысутнасьць якіх павінна была абараняць інтарэсы сям'і і ў той-жа час ставіць пад ахову закона таксама і інтарэсы дзяржальнікаў застаўных маемасьцяў. Статут 1529 году не дапушчае звароту застаўленай на тэрмін маемасьці да сканчаньня тэрміну заставы. Статут адносіцца адмоўна да спробаў гэткага роду і разглядае апош-

  1. Статут 1529. Разд. V, арт. 18.
  2. Пичета, Аграрная реформа, ч. 1 стр. 37.
  3. Статут 1529. Разд. Х. стр. 5.
  4. Статут 1529. Разд. Х арт. 5.
  5. Статут 1520. Разд. Х. стр. 9.
  6. Статут 1529, Разд. Х. арт. 5.