Старонка:PichetaAgrarianLaw1926.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вы давалі шляхцічам права вольнага распараджэньня сваею маемасьцю, але апошняе ўсё такі абмяжоўвалася дзейным законадаўствам, то зусім зразумела, што кляса земляўладальнікаў павінна была імкнуцца да таго, каб дабіцца зьмены адпаведнага артыкулу першага Статуту. Спачатку ўсе абмежаваньні першага Статуту былі захованы ў Статуце 1566 году[1], што, зразумела, знаходзілася ў поўнай супярэчнасьці з артыкулам гэтага-ж самага Статуту, які дазваляў "всим станам шляхецкага народу, яко людем вольным... имениями своими отчизными, материстыми и якимже кольвек обычаем набытыми шафовати, водле потребе воли и подобаньня своего отдати, продати, даровати, записати, заставити в долгу и в сумах завести заменяти"[2]. Нязьмененая юрыдычная норма Літоўскага Статуту сустрэла супярэчаньні з боку шляхты на Берасьцейскім Сойме 1566 г., які адмяніў вышэй паказаны артыкул Статуту. Згодна вырашэньня Берасьцейскага Сойму, кожны земляўласьнік мае права распараджэньня сваімі айцоўскімі, земскімі, матчынымі, выслужанымі і купленымі маемасьцямі, бяз усякага абмежаваньня. Кожны земляўласьнік мае право, водле доброе воли своее и мысли, отдати, продати, даровати и записати, заставити, от детей и близких отдалити подле бачэнья своего тым шафовати" Для ўтварэньня гэткае зьдзелкі ужо цяпер не патрабуецца дазволу дзяржаўнай улады. Шляхціч, які ўтварае тую ці іншую грамадзянскую зьдзелку, павінен аб гэтым паведаміць уладу для занясеньня яго заявы ў належныя актавыя кніжкі аб тым, што такая-то маемасьць перайшла ва ўладаньне другое асобы[3].

Статут першага выданьня, дазваляючы адчужваньне пэўнай часткі маемасьці, аднак не пашырае гэтага права на апякуноў. Апошні "не моцон есть отчизны детиное продати, або яко кольвек стратити, а ни тэж того именя их граничити". У выпадку парушэньня апякуном гэтай пастановы, дзеці, дасягнуўшы сталасьці, заховываюць за сабою права праз суд дабівацца аднаўленьня парушаных іхных інтарэсаў. Прычым, у гэткім разе, земская даўнасьць вядзе свой пачатак толькі з таго моманту, калі дзеці дасягнуць "супольных лет"[4]. Таксама, старэйшы сын ці старэйшы брат, што быў апякуном сваіх братоў і ў той жа час суўласьнікам непадзеленай маемасьці, ня можа, за выключэньнем толькі часткі, якая на яго прыпадае, "задолжити, продати, заставити, отдати, стратити". У выпадку калі суўласьнікам прыдзецца адказваць за даўгавыя абавязнасьці бацькоў, якія знаходзяцца на маемасьці, то старэйшы брат "с ведома и з волею, и с порадою старших приятелей дому своего, тогды моцон будет именья брати своей в пенезях завести, а тые долги отцовские, або матчины со своих частей мают заплатити, с тых же пенезей". пры тэй аднак умове, што сума, атрыманая за адданьне маемасьці ў заставу, ня будзе перавышваць велічыні даўгоў[5].

Статут 1566 г. ня ўнёс ніякіх зьмен у пастановы першага Статуту[6]. Статут першай рэдакцыі, абмежаваўшы права распараджэньня ўласьніка сваею отчызнай зямлёй, увёў таксама абмежаваньні і ў права земляўласьнікаў на духоўныя запісы. Паколькі права ад казных было зусім вольным і частка зямлі магла быць перададзенай, праз адказаньні у чужыя рукі, пастолькі Статут першай рэдак-

  1. Статут 1566. Разд. ІІІ. арт. 4.
  2. Статут 1566, Разд. ІІІ. арт. 33.
  3. Статут 1560. Разд. VІІ, арт. 1.
  4. Статут 1529, Разд. V арт. 9.
  5. Статут 1529. Разд. V арт. 7.
  6. Статут 1566. Разд. VІ арт. 10 и 11.